Нядзеля ў Беларусі: маршы, флэшмобы і мінус 20

Адзін з раённых маршаў у Мінску раніцай 17-га студзеня 2021-га года / TUT.by
Адзін з раённых маршаў у Мінску раніцай 17-га студзеня 2021-га года / TUT.by

У нядзелю беларусы традыцыйна выйшлі пагуляць. І небывалы мароз — а градуснік раніцай паказваў мінус 20 — ім не перашкода.

Бараўляны сёння з раніцы адпраўлялі "Карпянкова ў лагеры" і заяўлялі свету, што іх прэзідэнт — Света. І гэта чыстая праўда, бо Святлана Ціханоўская набрала на 20-ці з 22-х участкаў Бараўлянскага сельсавета 63,89% галасоў выбаршчыкаў, Аляксандр Лукашэнка — 27,25%.

Не прапусцілі магчымасці прагуляцца і жыхары Шарыкаў, Велазаводу і Трактарнага.

А ў Брылевічах прама на балконах з БЧБ-сцягамі людзі чыталі вершы Янкі Купалы. Атрымалася здорава!

Жыхары іншага дома ў Брылевічах правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам, які галадае ў турме ўжо 34 дні. Яны заклікалі адміністратара ТГ-канала "Беларусь галаўнога мозгу" спыніць галадоўку, паколькі новай Беларусі патрэбныя смелыя людзі.

А гэта жыхары мінскай плошчы Праўды падзяквалі брэндам Nivea, Skoda i Tissot за тое, што падтрымліваюць беларусаў у іх барацьбе з рэжымам Лукашэнкі.

Падобныя акцыі ўжо даўно праходзяць не толькі ў нядзелю. Людзі самаарганізуюцца ў іншыя дні і шпацыруюць невялікімі групамі па сваіх раёнах. Сілавікі лічаць, што пратэсты ў Беларусі сталі настолькі малалікімі, што няма сэнсу затрымліваць людзей. Але нам здаецца, што ім проста не хочацца бегаць на такім марозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі