Новы закон "пра гераізацыю нацызму" патрэбны, каб забараніць БЧБ-сцяг?

Новы закон "пра гераізацыю нацызму" патрэбны, каб забараніць БЧБ-сцяг?

24 лістапада Лукашэнка анансаваў новы законапраект — "пра недапушчальнасць гераізацыі нацызму". Але ў Беларусі ўжо ёсць закон "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму", артыкул 14-1 якога — "Супрацьдзеянне рэабілітацыі нацызму, прапагандзе ці публічнаму дэманстраванню, вырабу, распаўсюду нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі". Навошта яшчэ адзін закон?

Наўрад ці справа проста ў словах "гераізацыя" і "рэабілітацыя". Гераізацыя нацызму — прыватны выпадак рэабілітацыі нацызму. То-бок новы закон не будзе ахопліваць нейкіх новых сітуацый, якія не прадугледжаныя ўжо дзеючым заканадаўствам.

Справа можа быць у тым, што паводле азначэння, прыведзенага ў законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму", нацысцкай сімволікай не з'яўляецца БЧБ-сцяг. Азначэнне там доўгае і грувасткае, але з яго вынікае, што нацысцкімі прызнаюцца толькі сімвалы і атрыбуты нямецкіх, італьянскіх і іншых фашысцкіх арганізацый, а таксама арганізацый, якія з імі супрацоўнічалі і прызнаныя міжнародным ці нацыянальнымі трыбуналамі злачыннымі ці вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў. Бел-чырвона-белы сцяг такім не з'яўляецца.

У законе пра "гераізацыю" БЧБ-сцяг можа быць згаданы наўпрост, і за яго ўжыванне можа быць прадугледжаная крымінальная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі