Новы закон аб грамадзянстве набудзе моц праз паўгода

Беларускі пашпарт / creditportal.by
Беларускі пашпарт / creditportal.by

Новы Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь" апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён набудзе моц праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання. Гэта значыць, у ліпені 2023 года.

Як паведамлялася раней, новы закон дазваляе забіраць беларускае грамадзянства ў людзей, асуджаных за "экстрэмізм". Аднак не толькі яны могуць быць пазбаўленыя грамадзянства.

"Грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы", — гаворыцца ў дакуменце.

Гэта значыць, што беларускае грамадзянства могуць забраць у добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне. Як вядома, беларускія грамадзяне ёсць з абодвух бакоў. Але хутчэй за ўсё пад дзеянне закона трапяць толькі тыя, хто ваюе на баку Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі