Новы штам каранавіруса Omicron: што мы ведаем пра яго?

Новы штам ужо ў Еўропе / pixabay
Новы штам ужо ў Еўропе / pixabay

САЗ дапускае, што новы штам каранавіруса “Омікрон” можа быць больш заразным, чым яго папярэднікі. У САЗ гэты штам выклікае турботу. Але арганізацыя заклікае не панікаваць.

Сабралі для вас некалькі фактаў пра новы штам.


1. Без панікі — вакцыны будуць

Некалькі фармацэўтычных кампаній ужо заявілі, што яны змогуць “апгрэйдзіць” існыя вакцыны, каб яны былі баяздольныя супраць Omicron. Для гэтага запатрабуецца прыкладна 100 дзён, піша ВВС.

Насіце маскі, выконвайце сацыяльную дыстанцыю, прышчапляйцеся. Гэта не спыніць “Омікрона”, але дазволіць выйграць час, патрэбны навукоўцам.


2. Ніхто дакладна не ведае, на што ён здольны

Пакуль што ў навукоўцаў мала дадзеных, піша ВВС. Але ўжо зразумела, што ў “Омікрона” ёсць мутацыі, якія дапамагаюць яму шырыцца хутчэй іншых вядомых штамаў каранавіруса. Прынамсі, навуковыя атрымваюць усё больш сведчанняў гэтаму з Паўднёвай Афрыкі. І так, “Омікрон” ужо прыйшоў у Еўропу — Бельгія, Вялікабрытанія, Германія і Італія ўжо выявілі ў сябе гэты штам.

САЗ заяўляе, што рызыка паўторнага заражэння пры “Омікроне” узрастае.


3. Працягвайце клапаціцца пра сябе

Карэспандэнт ВВС па пытаннях аховы здароўя піша: гэта можа здацца дзіўным, але бустарныя дозы могуць дапамагчы.

“Тэарэтычна вы можаце кампенсаваць меней эфектыўную імунную абарону, проста дадаўшы больш антыцелаў”.

Лекарка з ПАР, якая прадбачыла з'яўленне віруса, назвала яго сімптомы. Сярод іх — моцная стомленасць. Таксама варта звярнуць увагу на падвышаны пульс і тэмпературу. І так, нюх можа зусім не прапасці, так што будзьце ўважлівыя да іншых сімптомаў.

Лекар рэкамендуе цяпер асабліва паклапаціцца пра здароўе пажылых непрышчэпленых людзей.


4. “Омікрон можа быць ужо ўсюды”

New York Times піша, што новы штам прывёў Еўропу ў стан падвышанай гатовасці і ў корані перавярнуў усе глабальныя меры па змаганні з COVID.

“Ёсць боязі, што ён мог пашырыцца значна мацней па ўсім свеце, перш як яго выявілі навукоўцы”.


5. Новая хваля ізаляцыі

Краіны ўводзяць новыя абмежаванні, каб стрымаць шыранне “омікрона”. Ізраіль забараніў прыязджаць замежнікам. Там нават плануюць адсочваць тэлефонныя гутаркі пераносчыкаў, каб не дапусціць шырання штама.

Працягвайце выконваць сацыяльную дыстанцыю, насіце маскі, паспрабуйце не бываць у натоўпе. Паклапаціцеся пра сябе — і пра іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі