Вы тут

Новы рэктар Полацкага ўніверсітэта звольніў доктара навук Уладзіміра Лобача

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт / yandex.by/maps​

З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звольнены доктар гістарычных навук, этнограф Уладзімір Лобач, паведамляе "Белсат".

Лобач працаваў на гісторыка-філалагічным факультэце ВНУ з моманту стварэння факультэта — каля 27 гадоў.  

"Белсат" адзначае, што этнограф быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пад зваротам у абарону бел-чырвона-белага сцяга.  

Каля месяца таму ў ВНУ змянілася кіраўніцтва. Новым рэктарам універсітэта стаў Алег Раманаў. Ён і падпісаў загад аб звальненні Лобача.

Уладзімір Лобач / local.polotsk.museum.by

Раманаў пераехаў у Полацк з Гродна, дзе працаваў першым прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта. Ён таксама доктар навук, яго дысертацыя была прысвечаная ўсходнеславянскай цывілізацыі як суб'екту "сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый". Акрамя таго, Раманаў з'яўляецца сенатарам — у 2019 годзе быў абраны ў Савет Рэспублікі ад Гродзенскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.