Новая кампанія Каардынацыйнай рады — "Хопіць карміць Арду!"

Новая кампанія Каардынацыйнай рады — "Хопіць карміць Арду!"

"Хопіць карміць Арду!" — так называецца новая кампанія Каардынацыйнай рады. Сябры прэзідыўму КР Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі заклікаюць беларусаў выходзіць з афіцыйных прафсаюзаў. 

Кампанія названая па прозвішчы кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Арды

"Пішыце заявы на выхад з дзяржаўных прафсаюзаў, Уступайце ў незалежныя прафсаюзы. Разам мы пераможам несправядлівасць, тэрор і рэжым" — заяўляюць Кавалькова і Дылеўскі.

Дапамогу па выхадзе з дзяржаўнага прафсаюза можна на спецыяльна створаным сайце. Тамсама можна падаць і заяўку на ўступленне ў незалежны прафсаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі