"Новая газета. Еўропа": указ Пуціна дазваляе мабілізаваць 1 мільён чалавек

Вайскоўцы / zebra-tv.ru, ілюстрацыйнае фота
Вайскоўцы / zebra-tv.ru, ілюстрацыйнае фота

Засакрэчаны сёмы пункт указа аб мабілізацыі дазваляе Мінабароны мабілізаваць адзін мільён чалавек. Пра гэта піша "Новая газета. Еўропа" са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў "частковую мабілізацыю" на вайну супраць Украіны. У той жа дзень міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што мабілізаваць плануецца 300 тысяч чалавек.

Указ пра мабілізацыю быў апублікаваны без аднаго з пунктаў. Сёмы пункт указа пазначаны як "для службовага карыстання". Адказваючы на пытанні журналістаў, прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў гэтым пункце гаворыцца пра колькасць рэзервістаў, якіх могуць прызваць на вайсковую службу.

Суразмоўца "Новай газеты" з Адміністрацыі прэзідэнта кажа, што прадстаўнікі Мінабароны хацелі засакрэціць увесь тэкст указа. Але ўрэшце пагадзіліся толькі на адзін пункт. "Лічбу некалькі разоў папраўлялі, і ў выніку, спыніліся на мільёне", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі