Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала францужанка Ані Эрно

Ані Эрно / twitter.com/NobelPrize

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала французская пісьменніца Ані Эрно. Ёй 82 гады, яна аўтарка аўтабіяграфічных раманаў.

Як адзначае нобелеўскі камітэт, прэмія ўручаецца "за мужнасць і клінічную праніклівасць, з якімі яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці".

У творах Эрно асабістыя ўспаміны накладваюцца на калектыўную памяць пакалення. Яны ўяўляюць сабой сапраўднае сведчанне эпохі.

Па-беларуску выдаваўся раман Ані Эрно "Падзея" (перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.