НКУС расстрэльваў людзей проста ў храме. Цяпер тут памінаюць ахвяраў рэпрэсій

Чарапы расстраляных у Свята-Міхайлаўскім саборы ў Мазыры / Еўрарадыё
Чарапы расстраляных у Свята-Міхайлаўскім саборы ў Мазыры / Еўрарадыё

Сучасныя беларускія камуністы адмаўляюць масавыя рэпрэсіі. Яны лічаць, што маштабы сталінскіх зверстваў перабольшваюцца. Маўляў, не так ужо і шмат крыві на руках чэкістаў з 1930-х, ды і тая праліта справядліва: расстрэльвалі злачынцаў.

Але з тых часоў яшчэ прайшло не так шмат часу, каб усё забылася. Сведчанні падзеяў захоўваюцца ў самых розных месцах. Напрыклад, у Мазыры, дзе НКУС зладзіла турму для "ворагаў народа" ў... храме.

Савецкая ўлада ненавідзела рэлігію і спрабавала падпарадкаваць і знішчыць царкву. Многія царкоўныя будынкі былі папросту ўзарваныя. Іншыя — адабраныя ў святароў і пераробленыя пад патрэбы народнай гаспадаркі: у склады, стайні і гэтак далей. Ну ці вось у турму, як мазырскі Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор.

Тут утрымліваліся зняволеныя з усяго Палесся (ў 1938 годзе Мазыр стаў цэнтрам Палескай вобласці). У 1930-я ў храме былі размешчаныя кабінеты супрацоўнікаў НКВД, дзе "асобыя тройкі" вялі допыты і выносілі прысуды. Цэнтральная зала была падзеленая на камеры. На трохпавярховых нарах ляжалі людзі, па некалькі чалавек на адзін ляжак. На верхнім балконе, дзе зараз спявае хор, была выстаўленая ахова. Калі ахоўнік бачыў парушэнне, ён страляў без папярэджання.

Чекисты расстреливали людей прямо в храме. Теперь здесь поминают жертв репрессий
Уваход у ніжні храм
Чекисты расстреливали людей прямо в храме. Теперь здесь поминают жертв репрессий

У царкоўных сутарэннях быў уладкаваны карцар. Спачатку людзей у царкве не расстрэльвалі, але з 1937 года смяротныя прысуды сталі прыводзіцца ў выкананне тут жа, у ніжнім храме. Па дадзеных Тураўскага-Мазырскай епархіі, за ўвесь час тут было вынесена больш за 2 тысячы смяротных прысудаў, з якіх каля 300 было выканана ў ніжнім храме.

Тут жа забітых перасыпалі пяском і вапнай. Сутарэнні храма ператварыліся ў вялізную брацкую магілу.

У 1993 годзе служыцелі царквы атрымалі доступ да месца пахаванняў. Па рашэнні дыяцэзіі тут была створаная памінальная зала — храм-помнік. Цяпер тут праходзяць паніхіды па забітых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі