"Ніхто не думаў пра баявыя дзеянні ля АЭС": небяспека ёсць не толькі для Украіны

Ядзерная пагроза не мае межаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Ядзерная пагроза не мае межаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пашкоджанне ядзернага рэактара на Запарожскай АЭС магло стварыць радыеактыўнае воблака, якое закранула б суседзяў Украіны.

Ва Украіне быў пажар на Запарожскай АЭС у выніку атакі расійскіх вайскоўцаў горада Энергадар уночы з 3 на 4 лютага. Цяпер пажар патушаны, абсталяванне на станцыі не пашкоджанае, а радыяцыйны фон у норме. Аднак гэта чарговы раз за час расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны нагадала многім пра Чарнобыль у 1986 годзе.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, наколькі небяспечныя баі паблізу атамных станцый і як засцерагчы сябе ў выпадку катастрофы.
 

АЭС павінна вытрымаць падзенне самалёта, а вайну?

Меркаванні экспертаў наконт таго, ці можа Запарожская АЭС вытрымаць пападанне ракеты або артылерыйскі абстрэл, разыходзяцца.

 

 

“Никто не думал о боевых действиях у АЭС”: опасность будет не только для Украины
Скрыншот з камеры на Запарожскай АЭС

Пасля Фукусімы ўсе АЭС Украіны прайшлі стрэс-тэставанне па еўрапейскіх стандартах, кажа дырэктар АНА "АтамІнфа-Цэнтр", кіраўнік рэсурсу Atominfo.ru Аляксандр Увараў.

У тым ліку разглядалася такая небяспека, як знешнія пажары. Ядзерныя аб'екты ў стане перажыць і не такое. Адзіная рэальная пагроза, якую б станцыя Запарожская не перажыла, — гэта падзенне астэроіда.

Атамныя станцыі ўжо даўно разлічаны на падзенне самалёта, гэта значыць каб самалёт упаў і каб нічога не было. Сама канструкцыя і размяшчэнне асноўных вузлоў такія, каб у выпадку пападання ракеты або самалёта гэта не прывяло да нейкіх катастрафічных наступстваў.

Фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі ўпэўнены, што ні адна з атамных станцый свету, тым больш у Беларусі, Украіне і Расіі, не гатовая да ваеннай атакі.

 

Уладзімір Зяленскі пра баі ля АЭС

Яшчэ адзін вельмі негатыўны сцэнар — разбурэнне сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. На Запарожскай АЭС якраз вялікае сховішча такіх адходаў.

Там стаяць металабетонныя кантэйнеры, унутры якіх самы страшны від адходаў атамных станцый — адпрацаванае ядзернае паліва.

У выпадку абстрэлу ці, крый божа, абстрэлу сістэмамі залпавага агню могуць быць разбураныя некалькі такіх кантэйнераў. Тут я не бачыў сур'ёзных навуковых даследаванняў, паколькі ніхто не меркаваў да 24 лютага, што ваенныя дзеянні будуць весціся побач з атамнымі станцыямі.

Паколькі гарачай вады і ціску ў такіх кантэйнерах няма, зона паражэння будзе нашмат меншая, але выйдзе нашмат большая колькасць небяспечных рэчываў, якія будуць разносіцца доўгі час, адзначае Андрэй Ажароўскі.
 

"Бяздзейнасць МАГАТЭ скандальная"

 

“Никто не думал о боевых действиях у АЭС”: опасность будет не только для Украины
Сцяг МАГАТЭ / Reuters

Міжнароднаму агенцтву па атамнай энергетыцы трэба было зрабіць канкрэтныя дзеянні ўжо пасля захопу расійскімі войскамі Чарнобыльскай АЭС, а не толькі рабіць заявы, падкрэслівае суразмоўнік.

Бяздзейнасць МАГАТЭ мне здаецца проста скандальнай. Трэба было, напрыклад, паслаць сваіх экспертаў і назіральнікаў, каб мы мелі дакладную інфармацыю з месцаў. Усіх цяпер цікавіць, ёсць уцечка ці няма.

Ідзе не толькі гарачая вайна, але і інфармацыйная. І адзін, і другі бакі будуць хлусіць. Наяўнасць назіральнікаў, якім можна верыць, магла б хоць бы інфармацыйную сітуацыю спрасціць.

Аляксандр Увараў лічыць, што МАГАТЭ нічога асабліва і не магло зрабіць.

У МАГАТЭ ніякіх паўнамоцтваў няма і не было. І мы гэта назіралі. Дакладна гэтаксама МАГАТЭ проста заклікала захоўваць асцярожнасць у часе вайны ў Іраку ў 2003 годзе.
 

Як дапамагчы сабе ў выпадку ядзернай катастрофы?

“Никто не думал о боевых действиях у АЭС”: опасность будет не только для Украины
Зона адчужэння ў Чарнобылі / Reuters

Для таго каб мінімізаваць рызыкі, трэба запасціся таблеткамі ёду. Такую таблетку трэба прыняць да таго, як ядзернае воблака наблізілася.

Калі воблака праходзіць праз ваш населены пункт, трэба зачыніць усе вокны. Заткнуць вентыляцыю, калі вы ў шматкватэрным доме. Выкарыстоўваць для герметызацыі дзвярэй мокрыя анучы. Задача не пусціць у памяшканне радыенукліды ў воблаку, якія праходзяць міма.

Калі воблака праходзіць некалькі гадзін, то выходзіць з памяшкання нельга. Калі з нейкай прычыны гэта ўсё ж трэба зрабіць, то абутак трэба пакінуць па-за памяшканнем.

Трэба выкарыстоўваць маскі. Праз кавід усе ведаюць, як імі карыстацца. Проста надзяваць па дзве маскі і ні ў якім разе ў іх у дом не заходзіць. Запасці ваду, паколькі крыніцы водазабеспячэння найбольш уразлівыя, калі падача вады ідзе з паверхневых крыніц. Запасці прадукты. Пакласці ўсё гэта ў пластыкавы пакет. Пластыкавы пакет пакласці ў яшчэ адзін пластыкавы пакет.

Падрыхтаваць усё неабходнае на выпадак, калі спатрэбіцца эвакуацыя. У лепшым выпадку воблака пройдзе міма населенага пункта і дзе-небудзь выпадзе, — кажа Андрэй Ажароўскі.

Галоўнае не атрымаць радыенукліды ўнутр арганізма: не ўдыхнуць, не выпіць і не з'есці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі