Ні крэдытаў, ні эфектыўнай эканомікі: як праблемы банкаў закранаюць беларусаў

Банкі ніяк не могуць аднавіць рэсурсы і давер людзей / Reuters
Банкі ніяк не могуць аднавіць рэсурсы і давер людзей / Reuters

Банкі паступова перастаюць выконваць свае функцыі праз санкцыі і сістэмныя праблемы. Крэдыты і свабоднае распараджэнне грашыма становяцца менш даступныя беларусам. Захаванасць сродкаў у банках таксама не заўсёды забяспечаная.

Еўрарадыё даведалася ў эксперта, якія праблемы назапасіліся ў банкаўскай сістэме і як яны адбіваюцца на жыцці людзей.

 

Банкаўская сістэма сціскаецца: з крэдытамі праблемы

Самая ярка выяўленая праблема банкаў — нястача валютнай ліквіднасці. Гэта значыць, у банкаў мала валюты, каб выконваць свае абавязацельствы перад укладчыкамі або іншымі партнёрамі. Магчымасцяў вырашыць гэтую праблему не праглядаецца, расказвае старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Ни кредитов, ни эффективной экономики: как проблемы банков затрагивают белорусов
Валютных крэдытаў становіцца менш, а рублёвыя іх не кампенсуюць / Еўрарадыё

— Гэта слабае месца ў лепшым выпадку са жніўня 2020 года, калі пачаўся масавы вынас дэпазітаў. Перш за ўсё ў валюце ў сувязі са стратай даверу да банкаўскай сістэмы. Цяпер гэта толькі ўзмацняецца. Праломы спрабуюць латаць. У нейкай ступені гэта ўдаецца. У тым сэнсе, што гэта не прыводзіць да неплацежаздольнасці, калапсу банкаўскай сістэмы ў прынцыпе. І ўдаецца за кошт таго, што банкі ўразаюць свае крэдытныя партфелі, перш за ўсё валютныя.

Можна было б зрабіць выгляд, што ўсё пад кантролем, калі б скарачэнне крэдытавання ў валюце замянялася крэдытамі ў рублях. Аднак гэтага не адбываецца.

— Па сутнасці, банкаўская сістэма сціскаецца. Галаўны боль лечаць паступовым адразаннем галавы. Банкаўская сістэма паступова перастае выконваць сваю функцыю ў эканоміцы. Перыядычна здараюцца маштабныя ўспышкі [нястачы валюты. — Еўрарадыё], як гэта было ў лютым і да сярэдзіны сакавіка. Потым сітуацыя за кошт прытоку валюты або сціскання валютнага крэдытавання зніжаецца, але прынцыпова мы ўсё ў той жа сітуацыі.

 

Банкам складаней вяртаць даўгі

Ни кредитов, ни эффективной экономики: как проблемы банков затрагивают белорусов
Нацбанк спрабуе зрабіць статыстыку прыгожай, але праблем гэта не вырашае / Еўрарадыё

Праз спад у эканоміцы і пагаршэнне стану прадпрыемстваў у банкаў становіцца больш дрэнных даўжнікоў.

— Статыстыкі пакуль няма новай, але абсалютна ўпэўнены, што праз вайну і на фоне маштабных санкцый пагаршаецца якасць актываў, — кажа Дзмітрый Крук. — На паперы паказчыкамі можна маніпуляваць. Але нават з улікам гэтых маніпуляцый і таго, што Нацбанк зніжае патрабаванні да якасці актываў, пагаршэнне адчувальнае. А калі палічыць нармальна, то мы ўбачым бурны рост праблемных актываў. Гэта рана ці позна можа паставіць пад пытанне плацежаздольнасць банкаў.

Акрамя таго, праз санкцыі частка беларускіх банкаў не можа нармальна праводзіць плацяжы.

— Гэта таксама яшчэ адзін канал, па якім ідзе ампутацыя банкаўскай сістэмы. Праз тыя рэчы, якія я назваў, думаю, многія банкі будзе турбаваць павелічэнне спецрэзерваў на пакрыццё магчымых страт. Павелічэнне спецрэзерваў класіфікуецца як расходы. Натуральна, у найбліжэйшы квартал будзе нагрузка на расходную частку банкаў і будуць пагаршацца іх фінансавыя вынікі.

 

Жыць без банкаў можна, але будзе дрэнна

Ни кредитов, ни эффективной экономики: как проблемы банков затрагивают белорусов
Перавагі картак Visa і MasterCard раптам сталі даступныя не ўсім у Беларусі / Еўрарадыё

Банкі можна ўспрымаць як "тлустых катоў", але іх праблемы — галаўны боль для ўсёй эканомікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі