Невядомыя часова захоплівалі тэлеграм-канал "Нашай Нівы"

Невядомыя часова захоплівалі тэлеграм-канал "Нашай Нівы"

Уначы невядомыя часова захоплівалі тэлеграм-канал "Нашай Нівы". Як паведамляе nn.by, былі ўзламаныя акаўнты трох супрацоўнікаў выдання, у тым ліку намесніка галоўнага рэдактара Змітра Панкаўца. Зламыснікі змянілі назву канала на непрыстойную, выдалілі ўсе навіны за 25 сакавіка і пачалі блакаваць падпісчыкаў (паспелі выдаліць 1300 з іх). Адзначаецца, што такія спробы ўзлому адбываюцца другую ноч запар.

"Атрымліваецца дзіўнае супадзенне — у лістападзе 2020 года Следчы камітэт настойліва запытваў кантактныя дадзеныя ўсіх работнікаў "НН", і штатных, і пазаштатных, піша галоўны рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч у Facebook. — Дык вось амаль усіх іх спрабавалі ўзламаць. А тых, хто прыйшоў пасля снежня, не кранулі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі