Вы тут

“Неверагодныя”: гісторыя педагога, якой выпісалі штраф у 30 базавых

Аляксандра Шастакова ў праграме "Неверагодныя"

Аляксандра Шастакова — маці, бабуля, педагог з 45-гадовым працоўным стажам.

"Удзельнічала ў звароце настаўнікаў "Сумленныя настаўнікі Беларусі супраць гвалту" таму, што не магу глядзець, як гвалтуюць людзей не толькі фізічна, але і маральна, — расказвае пра сябе госця Еўрарадыё. — Ніколі не баялася агучваць свой пункт гледжання і адстойвала яго да канца на ўсіх узроўнях. Для мяне важна, у якой краіне будуць жыць мае ўнукі, і я не хачу, каб у іх была нагода чагосьці баяцца".

Чаму адны настаўнікі ў Беларусі маўчаць, а другія не? За што можна атрымаць штраф у 30 базавых? Хто і як мог выхоўваць сілавікоў, якія сёння б'юць на вуліцах мірных грамадзян?

На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы ў пятым выпуску праграмы "Неверагодныя".

“Неверагодныя” — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркiмі, адметнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашыя героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромяцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок перамен і натхняюць на іх усіх нас.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.