Вы тут

“Неверагодныя”: гісторыя чалавека, які знаўшоў у Мінску скарб з золатам

Гісторык Павел Каралёў

Некалькі дзён таму гісторык, музеязнаўца, экскурсавод Павел Каралёў знайшоў у цэнтры Мінска скарб з 24-х царскіх залатых манет. Знаходка трапілася яму ў парку Марата Казея, дзе вядзецца будаўніцтва.

Госць Еўрарадыё распавядае пра цікавосткі, якія часта знаходзяцца пад каўшамі экскаватараў, і ахову помнікаў Беларусі. 

Што рабіць, калі знайшоў скарб? Як захаваць нашу спадчыну? Чаму варта адпраўляцца на экскурсіі па родных мясцінах?  

На гэтыя ды іншыя пытанні шукаем адказы ў шостым выпуску праграмы “Неверагодныя”. 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".