Вы тут

“Неверагодныя”: гісторыя бегуна, які намаляваў трэкам "Пагоню"

Вадзім Сіманаў у праграме "Неверагодныя"

Вадзім Сіманаў — той самы чалавек, які разам з сябрамі бегае па Беларусі і піша траекторыяй руху патрыятычныя карціны накшталт герба "Пагоня".

Ужо некалькі гадоў хлопец арганізоўвае па краіне забегі ў рамках праекта Improve, які дапамагае беларусам станавіцца мацнейшымі, працаваць над сабой, развівацца, знаёміцца з аднадумцамі.

А ў жніўні хлопцы правялі дабрачынны забег неверагодных беларусаў. Удзельнікі ганялі на ўсю моц, дапамагаючы тым, хто апынуўся ў складанай сітуацыі пасля выбараў і пратэстаў.

Ці цяжка праводзіць падобныя забегі цяпер? Ці не страшна бегаць па вуліцах, калі сілавікі затрымліваюць нават выпадковых людзей? Як бег дапамагае змагацца са стрэсам і натхняе на новыя праекты?

 

"Неверагодныя" — новая праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркiмі, адметнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашыя героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромяцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок перамен і натхняюць на іх усіх нас.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.