Вы тут

Неспадзеўка: першая лэдзі ЗША паехала ва Украіну і нікому пра гэта не сказала

Алена Зяленская ўручае кветкі першай лэдзі ЗША / CNN

Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн прыехала ва Ужгарад, які знаходзіцца на тэрыторыі заходняй Украіны, піша CNN.

Гэты візіт нідзе не анансаваўся. Джыл Байдэн сустрэлася ва Ужгарадзе з першай лэдзі Украіны Аленай Зяленскай на тэрыторыі школы, якая пераабсталявана пад часовы лагер для ўцекачоў.

Алену Зяленскую не бачылі на публіцы з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага. Джыл Байдэн — першая прадстаўніца сям'і амерыканскага прэзідэнта, якіая наведала Украіну ў дні вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.