Нелегала з Беларусі, які ўцёк у Польшчу ад "10 гадоў турмы", могуць апраўдаць

Магчыма, беларусу з Брэста ўдасца пазбегнуць турмы ў Польшчы і экстрадыцыі ў Беларусь / istockphoto.com
Магчыма, беларусу з Брэста ўдасца пазбегнуць турмы ў Польшчы і экстрадыцыі ў Беларусь / istockphoto.com

Адвакат брастаўчаніна Віталя, які ўцёк ад крымінальнага пераследу з Беларусі ў Польшчу і быў затрыманы там за незаконнае перасячэнне мяжы, распавёў Еўрарадыё некаторыя дэталі справы. "На мой погляд, сабраныя доказы не дазваляюць усталяваць яго віну і ёсць падставы для вынясення апраўдальнага прысуду ў судзе. Акрамя таго, у адпаведнасці з міжнародным і нацыянальным заканадаўствам, асоба, якая ёсць уцекачом, не можа быць абвінавачаная ў незаконным перасячэнні мяжы", — расказвае Томаш Віліньскі.

Нелегала из Беларуси, убежавшего в Польшу от “10 лет тюрьмы”, могут оправдать
Адвакат Віталя ў Польшчы Томаш Віліньскі / instagram.com/ wilinski_legal

Дагэтуль застаецца рызыка выдачы мужчыны ў Беларусь.

— Калі такі запыт будзе зроблены, я не думаю, што ў Польшчы знойдзецца суддзя, які вырашыць перадаць беларускім уладам грамадзяніна з картай паляка і статусам уцекача, — сумняваецца адвакат. — Віталь знаходзіцца ў добрым стане і нармальна абжываецца ў Польшчы. У сувязі з неабходнасцю забеспячэння інтарэсаў Віталя я не магу разгалошваць месца яго пражывання, бо ў Польшчы актыўна дзейнічаюць беларускія спецслужбы і могуць быць спробы затрымання Віталя. Тым больш што ў Беларусі выдадзены ордар на ягоны арышт.

Судовы працэс над Віталём працягнецца 11 лютага 2022 года ў акруговым судзе ў Бяла-Падлясцы. Яго могуць асудзіць на тэрмін да трох гадоў турэмнага зняволення. Да васьмі гадоў пазбаўлення волі пагражае сябрам Віталя — Барталамею і Алене, якія сустракалі мужчыну ў Польшчы. Іх абвінавачваюць у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.

Па словах затрыманага, ён быў прадпрымальнікам у Брэсце. Пасля падзей жніўня-2020 у Беларусі яго аб'явілі ў крымінальны вышук. Мужчына сцвярджае, што на радзіме яму пагражае каля дзесяці гадоў турмы. Таму ён нелегальна перайшоў мяжу з мэтай атрымаць палітычнае прыстанішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі