Нехта тэлефануе беларусам нібыта са Следчага камітэта і пытаецца пра Пальчыса

Нехта тэлефануе беларусам нібыта са Следчага камітэта і пытаецца пра Пальчыса

Слухачы Еўрарадыё распавядаюць пра дзіўныя званкі нібыта ад супрацоўнікаў Следчага камітэта па Мінску. Людзям тэлефануюць з пытаннем, ці ведаюць яны Эдуарда Пальчыса і "кім ён вам даводзіцца". А пасля пытаюцца імя і прозвішча чалавека, а таксама яго хатні адрас, каб "аформіць павестку".

Усё гэта вельмі падобна да вельмі распаўсюджаных апошнім часам спроб банкаўскіх махляроў выдурыць персанальныя дадзеныя людзей. Што перашкаджае ім жа прадставіцца міліцыянтамі ці супрацоўнікамі СК? Каб праверыць, ці не махляры тэлефануюць людзям, набіраем нумар, з якога прыйшоў званок.

Але дзяўчына, якая адказвае на званок, не хоча нічога спраўджваць:

— Я вас не ведаю. Звяртайцеся, калі ласка, у арганізацыю, і я вам адкажу на пытанні. Выбачайце, калі ласка, я занятая і не магу размаўляць.

Калі дапусціць, што званкі — не фішынг у стылі банкаўскіх махляроў, можна прыйсці да высновы, што следчыя атрымалі доступ да журнала званкоў Эдуарда Пальчыса і цяпер абтэлефаноўваюць усіх, хто быў з ім на сувязі. Але не ведаюць, каму канкрэтна тэлефануюць.

Блогеру Эдуарду Пальчысу 29 гадоў. Ён вядомы як публіцыст і заснавальнік сайта 1863x.com. Хлопец быў адным з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР, таксама заснаваў Нацыянальны страйкавы камітэт. З канца верасня 2020 года Пальчыс знаходзіцца ў зняволенні — спачатку адбываў 30 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля стала вядома, што ён стаў фігурантам крымінальнай справы. 

Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 

Пасябраваць з Пальчысам можна праз сайт politzek.me.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі