Вы тут

Нецвярозая жанчына па дарозе з Бабруйска ў Клічаўскі раён спыняла цягнікі

Затрыманне жанчыны міліцыянерам / Скрыншот з відэа

Нецвярозая жанчына на Магілёўшчыне спыняла цягнікі. Падчас свайго падарожжа яна заблукала, а правільны накірунак высвятляла выключна ў машыністаў. Пра гэтую кур'ёзную гісторыю распавёў тэлеканал "Беларусь 1".

50-гадовая жанчына вярталася з Бабруйска ў Клічаўскі раён пасля наведвання ўнукаў. Яна "крыху выпіла" і пераблытала дызель-цягнік. Калі зразумела, што не туды едзе, сарвала стоп-кран, выйшла і пайшла далей па чыгунцы. Калі пабачыла іншы цягнік, спыніла яго, каб пацікавіцца ў машыніста, ці правільна яна ідзе. Машыніст выклікаў міліцыянераў, якія склалі на парушальніцу два пратаколы. Жанчыну пасадзілі ў патрэбны цягнік, але на гэтым гісторыя не скончылася. У цягніку яна зноў ужывала алкагольныя напоі і сцэнар паўтарыўся. Зноў з'явіліся міліцыянеры, якія склалі новыя пратаколы. На відэа відаць, што ад іх яна спрабавала збегчы. У выніку дахаты жанчыну суправаджаў сын. Падчас усіх прыгодаў яна не пацярпела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.