"Не дайце сябе падмануць" — Ціханоўская папярэджвае беларусаў-палітэмігрантаў

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская папярэджвае беларусаў-палітэмігрантаў, якія разглядаюць магчымасць вяртання на радзіму, дзе працягваюцца рэпрэсіі. "Жаданне рэжыму вярнуць у краіну людзей зразумела, — піша палітык. — Лічбы, якія называе Лукашэнка ("паўтары-дзве тысячы чалавек"), сур'ёзна заніжаныя, бо насамрэч Беларусь вымушана пакінулі сотні тысяч людзей. Гэта спецыялісты самых розных сфер, без якіх эканоміка не можа нармальна функцыянаваць. Сёння дэфіцыт рабочых рук у краіне — гэта прыкладна 100 тысяч чалавек".

Ціханоўская перакананая, што нельга вяртацца без гарантый бяспекі. А імі можа быць толькі тое "чаго цяпер па віне рэжыму ў Беларусі няма: дзейсны закон, незалежны суд, прававыя механізмы і дэмакратычныя інстытуты". Палітык нагадвае, што палітычны пераслед у Беларусі толькі ўзмацняецца.

"Не верце тым, хто толькі за 2022 год затрымаў 52 беларусаў, якія вярнуліся дадому, — заклікае Святлана Ціханоўская. — Паклапаціцеся пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх. Не дайце сябе падмануць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі