"Не будзе ніякай мабілізацыі" — абяцае Лукашэнка

Пра мабілізацыю беларусаў Лукашэнка загаварыў у Хатыні / @pul_1
Пра мабілізацыю беларусаў Лукашэнка загаварыў у Хатыні / @pul_1

Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што ніякай мабілізацыі ў Беларусі не будзе. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам у Хатыні, куды прыехаў паглядзець, як ідзе рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу.

"Гэтая мабілізацыя ў Расіі. Тое, што на нас спрабуюць перакінуць гэты масток, што будзе і ў нас... а калі не будзе?" — заявіў Лукашэнка. Паволе ягоных словаў, такімі развагамі спрабуюць "стварыць сітуацыю, за нешта ўчапіцца". Але мабілізацыі не будзе, "гэта хлусня", сказаў ён.

Але адначасова Лукашэнка папярэдзіў, што ў Беларусі абавязкова будуць рэагаваць на магчымыя пагрозы і ладзіць вучэнні — у тым ліку з удзелам народнага апалчэння, перадае БЕЛТА.

У сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін — на фоне няўдач у вайне супраць Украіны — абвясціў у краіне частковую мабілізацыю. У гэты ж дзень Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх вайскоўцаў.  Яна задалася пытаннем, "ці ўцягнуць два дыктатара ў гэтую крывавую бойню беларусаў". Яна заклікала беларускіх вайскоўцаў, а таксама ўсіх, хто можа трапіць пад мабілізацыю ў выпадку яе абвяшчэння, не выконваць злачынных загадаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі