Названыя самыя папулярныя імёны ў Беларусі ў 2021 годзе. Гэта — Максім, Марк, Міхаіл, Аліса, Ганна, Марыя і Сафія, паведамляе БЕЛТА.
У 2014 годзе ў Беларусі самымі папулярнымі імёнамі былі: у дзяўчынак — Анастасія, Соф'я (Сафія) і Дар'я, у хлопчыкаў — Максім, Арцём, Іван. Як бачым, толькі некалькі імён стабільна папулярныя ў беларусаў за апошнія гады.