Названыя найлепшыя спартсмены года ў Беларусі

Названыя найлепшыя спартсмены года ў Беларусі

Названыя найлепшыя спартсмены 2019 года ў Беларусі. Паводле традыцыйнага апытання, праведзенага газетай "Спортивная панорама", гэта — фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская і цяжкаатлет Андрэй Арамнаў. Агулам згадваліся 90 спартсменаў, якія прадстаўляюць 32 віды спорту (найбольш веславальшчыкаў — 10, лёгкаатлетаў — 9). Раманоўская стала найлепшай спартсменкай краіны другі год запар. Другое месца — у веславальшчыц Вольгі Худэнка і Марыны Літвінчук, трэцяе — у тэнісісткі Арыны Сабаленка. Арамнаў сёлета зноў гучна заявіў пра сябе — узяў срэбра на чэмпіянатах Еўропы і свету. Ён — найлепшы спартсмен сярод мужчын. У агульным жа спісе спартсменаў года заняў пятае месца.

Найлепшай негульнявой камандай з вялізным адрывам стала зборная па веславанні на байдарках і каноэ. Яе галоўны трэнер Уладзімір Шантаровіч прызнаны найлепшым трэнерам краіны. Сярод гульнявых каманд перамагла зборная па пляжным футболе, якая сёлета ўпершыню ў гісторыі паўдзельнічала ў фінальнай частцы чэмпіянату свету. На тры ачкі яна набрала больш, чым футбольнае брэсцкае "Дынама", чэмпіён Беларусі 2019 года.

"СП" праводзіла апытанне ўжо 61-ы раз. Сёлета ў ім паўдзельнічалі 92 спартыўныя журналісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі