Названае месца Беларусі ў рэйтынгу краін па развіцці анлайн-гандлю

Названае месца Беларусі ў рэйтынгу краін па развіцці анлайн-гандлю

Апублікаваны штогадовы даклад Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці. Як паведамляе ТАСС, у ім ёсць даныя пра інтэрнэт-гандаль. У рэйтынгу па яго развіцці лідыруе Швейцарыя (95,9 бала), на другім месцы — Нідэрланды, далей — Данія, Сінгапур, Вялікабрытанія, Германія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія і Ганконг. Цікава, што ЗША толькі 12-я, Расія — 41-я, Украіна — 51-я, Кітай — 55-ы, а Беларусь — 35-я (78,8 бала) сярод 152 краін! Гэта найлепшы вынік у СНД.

Найгоршая сітуацыя з развіццём анлайн-гандлю ў Бурундзі, Чадзе і Нігеры.

У сваім даследаванні эксперты выкарыстоўвалі паказчык, які складаецца "з чатырох індыкатараў, якія маюць самыя непасрэдныя адносіны да анлайн-шопінгу". Гэта — доля жыхароў краіны, якія маюць рахункі для мабільных плацяжоў, доля інтэрнэт-карыстальнікаў у структуры насельніцтва, наяўнасць бяспечных інтэрнэт-сервераў і надзейнасць пошты. Кожны індыкатар ацэньваўся па 100-бальнай шкале, а сярэдняе арыфметычнае склала выніковы індэкс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі