Назіральнікі з Беларусі працуюць на "рэферэндумах" на акупаваных тэрыторыях

Бюлетэнь для галасавання на акупаваных тэрыторыях Украіны / РИА Новости
Бюлетэнь для галасавання на акупаваных тэрыторыях Украіны / РИА Новости

Назіральнікі з Беларусі працуюць на "рэферэндуме" на акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на "старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі "ЛНР"" Алену Краўчанка. За мерапрыемствам па анэксіі Расіяй часткі тэрыторыі Украіны назірае, па словах Краўчанка, некалькі дзясяткаў чалавек:

"На тэрыторыі ЛНР працуе каля 40 міжнародных назіральнікаў, гэта прадстаўнікі РФ, Германіі, Францыі, Нідэрландаў, Сірыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Славакіі, Бразіліі, Егіпта".

Афіцыйна аб адпраўцы беларускай дэлегацыі на захопленыя землі Украіны не паведамлялася. У той жа час у Літве разгараецца скандал з-за "дэсанту" назіральнікаў, якія адправіліся на "рэферэндум" на Данбас. Сярод актывістаў — прыхільніца Лукашэнкі, старшыня Міжнароднага форуму добрасуседства Эрыка Швенчэнене і сябра форуму Эдыкас Ягелавічус. Літоўскія палітыкі патрабуюць даць прававую ацэнку дзеянням Швенчэнене і Ягелавічуса.

"Рэферэндумы" на акупаваных тэрыторыях Херсонскай, Луганскай, Данецкай і Запарожскай абласцей Украіны стартавалі 23 верасня і прадоўжацца пяць дзён. Аналітыкі перакананыя, што па завяршэнні мерапрыемства Крэмль аб'явіць аб далучэнні гэтых тэрыторый да Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі