Вы тут

Навошта было захоўваць не прынятыя ЦВК подпісы за Цапкалу?

Выбары-2020 / Еўрарадыё

Былы паліттэхнолаг выбарчага штаба Валерыя Цапкалы Ілля Дабратвор прызнаўся, што не прынятыя Цэнтрвыбаркамам падпісныя лісты не былі знішчаныя, а да апошняга часу захоўваліся ў “таемным месцы”. Вось толькі месца тое таемным заставалася нядоўга і цяпер усе звесткі людзей, што падпісаліся за Цапкалу, трапілі ў рукі сілавікоў.

Ці быў, на яго погляд, сэнс у захоўванні падпісных лістоў, не прынятых Цэнтрвыбаркамам? Ці ёсць яго віна ў тым, што яны не былі знішчаныя і трапілі ў чужыя рукі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы сябра выбарчага штаба Валерыя Цапкалы Святаслаў Барбук.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.