Навошта арабскі мільянер працуе дырэктарам невялікай мінскай фірмы

"Разумны горад" і Махамед Алабар / калаж Еўрарадыё
"Разумны горад" і Махамед Алабар / калаж Еўрарадыё

Дзве кампаніі сербскіх бізнесменаў братоў Карычаў "Эмірэйтс Блю Скай" і "Дубай Вотэр Фронт" у канцы 2020 года абвясцілі пра сыход з беларускага рынку. Адбылося гэта неўзабаве пасля ўвядзення супраць кампаній "Дана" санкцый з боку ЕС. Праўда, на цяперашні момант яны не знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі і дэ-юрэ функцыянуюць гэтаксама, як і раней.

Затое 25 лістапада 2020 года ў Беларусі з'явілася новая кампанія — "Лэйксайд Дэвелапмент". Тэлеграм-канал "Ник и Майк" звязаў яе з "Дана". Мы праверылі гэтыя сувязі.

 

Самыя прыгожыя будынкі і збудаванні

Заснавальнік "Лэйксайд Дэвелапмент" — кампанія з ААЭ "Блюскай Холдынгс Лімітэд". Фірма з такой самай назвай фігуравала ў "Панамскіх паперах": яна звязана з некалькімі афшорнымі кампаніямі на Кайманаўскіх астравах, Брытанскіх Віргінскіх астравах і, што цікава, у Кітаі.

Калі заснавальнік не паспеў асабліва "засвяціцца" (ва ўсякім разе, у Беларусі), то пра кіраўніка такога не скажаш. Афіцыйна "Лэйксайд Дэвелапмент" кіруе Алабар Рашыд Махамед Алі Рашыд. Сугучнае імя ў 64-гадовага старшыні інвестыцыйнай групы Emaar Properties: у прэсе яго называюць Махамед Алі Рашэд Аль-Абар, Махамед Алі Рашэд Алабар, Махамед аль-Абар ці проста Махамед Алабар.

Зачем арабский миллионер работает директором небольшой минской фирмы

Бізнесмен некалькі разоў бываў у Мінску і нават сустракаўся з Лукашэнкам. Абмяркоўваліся на той сустрэчы інвестыцыі ў будаўніцтва — а дакладней, у "самыя прыгожыя будынкі і збудаванні, якія будуць візітнай карткай ААЭ ў цэнтры Еўропы".

Зачем арабский миллионер работает директором небольшой минской фирмы
Лукашэнка і Алабар на сустрэчы ў Мінску / БЕЛТА

У арабскага інвестара ёсць цёзка — 33-гадовы бізнесмен Рашыд Махамед Алі Рашэд Алабар (Rashid Mohamed Ali Rashed Alabbar). Магчыма, ён даводзіцца буйному інвестару сваяком. "Другі" Алабар — таксама мільянер. Ён кіруе Ynap Middle East Holding Limited — вялікім холдынгам, зарэгістраваным у Вялікабрытаніі.

Вернемся да "Лэйксайд Дэвелапмент". Важная дэталь: першыя некалькі месяцаў — з моманту стварэння да канца студзеня 2021 года — кампаніяй кіраваў Алег Мікалаевіч Кандрацюк, поўны цёзка выканаўчага дырэктара Беларускай федэрацыі баскетбола. А кіраўнік БФБ — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Якое неба блакітнае

Emaar Properties плануе развіваць на поўначы Мінска праект "Разумны горад", аб'ём інвестыцый у які ацэньваецца ў 4 млрд еўра. Першы камень на месцы будаўніцтва 2 кастрычніка 2020 года сімвалічна заклаў прэм'ер Раман Галоўчанка.

Зачем арабский миллионер работает директором небольшой минской фирмы
Алабар і Галоўчанка ў Мінску. Дарэчы, Галоўчанка быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ / "СБ"

Тады, у кастрычніку 2020 года, заказчыкам будаўніцтва "Разумнага горада" называлі згаданую вышэй кампанію братоў Карычаў "Эмірэйтс Блю Скай". Больш за тое, гэту назву, звязаную з арабскім светам, яна атрымала незадоўга да ўключэння ў праект — а да таго называлася "Зомекс-Інвестмент". Але потым грымнулі заходнія санкцыі, а пераназываць кампаніі — гэта модная спроба ад санкцый сысці.

Зачем арабский миллионер работает директором небольшой минской фирмы

Беларускі ўрад у сваіх паведамленнях згадваў арабскага інвестара як "старшыню праўлення ТАА "Эмірэйтс Блю Скай" Махамеда аль-Абара".

У назвах "Блюскай Холдынгс Лімітэд" (заснавальнік "Лэйксайд Дэвелапмент") і "Эмірэйтс Блю Скай "(юрыдычная асоба, звязаная з Карычамі) ёсць агульнае — "блю скай", блакітнае неба. Гэта, вядома, можа быць проста супадзеннем.

Ёсць у Emaar Properties і іншыя сувязі з сербскімі бізнесменамі: яны разам прасоўвалі буйныя будаўнічыя праекты ў Бялградзе і Маскве. Але ў лютым на сустрэчы з Галоўчанкам кіраўнік Emaar Properties адмаўляў удзел "Даны" ў беларускім праекце. Магчыма, прычынай для такіх заяў стала менавіта тое, што холдынг з сербскімі каранямі знаходзіцца пад санкцыямі. Праекты максімальна дыстанцуюцца, каб пазбегнуць таксічнасці, якую інвестары "Разумнага горада" могуць адчуць ужо на старце.

Хочаш дапамагчы незалежнай журналістыцы? Стань падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі