Вы тут

Нават вазелін і воск: што можа падаражэць праз увядзенне ПДВ на лекі

У краіне з бясплатнай медыцынай лячыцца часта бывае нятанна / Getty Images

З новай рэдакцыі Падатковага кодэкса знік пункт аб вызваленні ад ПДВ некаторых лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Мінфін супакойвае: пацыенты гэтага не адчуюць. Але калі прыгледзецца да аргументаў ведамства, становіцца зразумела: гаворка ідзе толькі пра пацыентаў стацыянараў.

Пра тых, хто купляе лекі і медыцынскія вырабы (а гэта палачкі, мыліцы, лабараторныя рэагенты) у аптэках, ведамства сціпла прамаўчала. Давядзецца Еўрарадыё расказваць пра магчымыя наступствы таго, што "для лекаў замест вызвалення ад ПДВ будзе дзейнічаць паніжаная стаўка 10%".

Было — 0%, стала — 10%

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.