Навальніцы, залевы і моцны вецер чакаюцца ў панядзелак у Беларусі

У пачатку лета ў Беларусі разыграецца непагадзь / Еўрарадыё
У пачатку лета ў Беларусі разыграецца непагадзь / Еўрарадыё

Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі 7 чэрвеня чакаюцца навальніцы, залевы, месцамі з градам, а таксама ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

У сталіцы ў панядзелак днём будуць навальніцы і пераменная воблачнасць, паведамляюць сіноптыкі. Тэмпература паветра дойдзе да + 23..+ 25°C. Але чакаецца вецер 4-9 м/с з парывамі да 14 м/с.

Ноччу істотных ападкаў не прагназуецца. Тэмпература паветра: + 13...+15 °C.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі