Навальніцы і ўзмацненне ветру: сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Вецер зносіць парасон / "Гродзенская праўда"
Вецер зносіць парасон / "Гродзенская праўда"

На нядзелю 23 траўня ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет. З 8-мі да 14-ці гадзін на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы і моцны вецер — парывамі да 15-18 м / с.

Мінск неспрыяльныя ўмовы надвор'я таксама не абыдуць. З 10 да 14 гадзін у сталіцы верагодная навальніца і ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-18 м / с.

Тэмпература паветра складзе ад 14-ці да 23-х цяпла.

Дажджлівае і ветранае надвор'е захаваецца да канца дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі