Наўседа: вярнуць народы Беларусі і Украіны ў агульную сям’ю еўрапейскіх краін

Наўседа: вярнуць народы Беларусі і Украіны ў агульную сям’ю еўрапейскіх краін

3 траўня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа згадаў Беларусь у сваёй прамове ў польскім парламенце. Яна была прымеркавана да 230-й гадавіны прыняцця ў Рэчы Паспалітай першай у Еўропе Канстытуцыі.

"Наш абавязак — зрабіць так, каб гістарычна блізкія народы Украіны і Беларусі змаглі атрымаць асалоду ад плёну свабоды, незалежнасці і дэмакратыі, — казаў Наўседа. — У мінулым яны належалі да агульнай сям'і еўрапейскіх краін, і я веру, што так будзе і ў будучыні".

Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што "перад тварам агрэсіўнай варожай сілы, як паказваюць урокі мінулага, неабходна аб’ядноўвацца, не чакаючы, пакуль стане занадта позна". Відавочна, што гаворка пра Расію. Гітанас Наўседа адзначыў, што Масква спрабуе ўзяць пад кантроль Беларусь і, на яго думку, "важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае БелАЭС, якая будуецца паводле расійскага праекту і за кошт расійскага крэдыту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі