НАУ просіць улады Нарвегіі перагледзець кантракты з дзяржпрадпрыемствамі

Логотип "Беларуськалия" и Yara // lider-press.by
Логотип "Беларуськалия" и Yara // lider-press.by

Народнае антыкрызіснае кіраванне (НАУ) адправіла ліст уладам Нарвегіі перагледзець адносіны з "Беларуськаліем" і іншымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Зварот адправілі ў Міністэрства гандлю, прамысловасці і рыбалоўства, Міністэрства сельскай гаспадаркі, нарвежскім дэпутатам, а таксама ў амбасады Нарвегіі ў краінах Еўропы. 

Нарвежскі ўрад, як галоўны акцыянер Yara (ураду Нарвегіі належыць 36,2% акцый), да гэтага часу не ініцыявала праверку адпаведнасці інвестыцый Yara ў Беларусь па крытэрах адказнага інвеставання ESG, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у телеграм-канале НАУ.

У лісце выказана надзея, што ўлады Нарвегіі праявяць салідарнасць з народам Беларусі і паўплываюць на рашэнне Yara аб разрыве кантракту з "Беларуськаліем".

Нагадаем, раней Салігорскі стачком звярнуўся да нарвежцаў з просьбай перагледзець далейшыя дзелавыя адносіны з беларускім заводам. Петыцыя з гэтым заклікам сабрала больш за 55 тысяч подпісаў. 

Таксама за спыненне дзелавых адносін паміж кампаніямі выступіла кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская. Яе каманда прапануе ўвесці санкцыі супраць "Беларуськалія", аж да скасавання дамовы ў аднабаковым парадку. Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў выказаўся супраць разрыву кантракту нарвежскай кампаніі Yara з ААТ "Беларуськалій".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі