Вы тут

NATO назвала Расію "самай сур’ёзнай і прамой пагрозай" бяспецы

Саміт NATO / Pool Photo via AP

NATO афіцыйнв запрасіла Швецыю і Фінляндыю стаць чальцамі альянсу. Пра гэта было абвешчана на саміце арганізацыі ў Мадрыдзе.

"Самай сур'ёзнай і прамой пагрозай" бяспецы ў новай стратэгічнай канцэпцыі NATO называецца Расія. 

На ўсходняй мяжы альянсу батальённыя групы павялічваюць да брыгад, а сілы рэагавання — з 40 да 300 тысяч вайскоўцаў.

Таксама NATO зацвердзіла новы пакет дапамогі Украіне. Гаворка ідзе пра паскарэнне паставак несмяротнага ўзбраеньня, узмацненне кіберабароны і мадэрнізацыю абароннай прамысловасці.

Пасля выступу Уладзіміра Зяленскага на саміце NATO 29 чэрвеня прадстаўнік альянсу запэўніў, што ў будучыні арганизацыя бачыць Украіну сярод сваіх чальцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.