Наталля Качанава атрымала медаль "за ўмацаванне дэмакратыі"

Наталля Качанава / БЕЛТА
Наталля Качанава / БЕЛТА

Кіраўнік Савета Рэспублікі і ўпаўнаважаны прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі па горадзе Мінску Наталля Качанава ўзнагароджана медалём "За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва", паведамляецца на афіцыйным сайце Савета Рэспублікі.

Узнагароду Наталля Качанава атрымала "за асаблівы ўнёсак у развіццё парламентарызму, умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян у дзяржавах — удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

Медаль была заснаваная ў 2013 годзе. Вырабляецца яна з срэбра з пазалотай. Сярод беларусаў гэтай медалём узнагароджаны дэпутаты Уладзімір Андрэйчанка і Ігар Марзалюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі