Вы тут

Настаўніцу музыкі прысудзілі да калоніі за каментар па "справе Зэльцэра"

Аксана Каспяровіч

1 год і 2 месяцы калоніі агульнага рэжыму — такі прысуд атрымала настаўніца Лідскай музычнай школы Аксана Каспяровіч. Яе судзілі за каментар па "справе Зельцэра", паведамляюць праваабаронцы.

Прысуд у Гродзенскім абласным судзе вынес суддзя Аляксандр Козел. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні). 

З улікам часу, які яна правяла за кратамі да суда, ёй засталося прабыць у турме крыху больш за два тыдні. Выйсці на волю яны мусіць у сярэдзіне ліпеня.

Аксану Каспяровіч затрымалі 30 верасня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай, а КДБ ўнёс у "тэрарыстычны спіс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.