"Наша Ніва": у міліцыянтаў і кадэбэшнікаў забіраюць пашпарты

"Наша Ніва": у міліцыянтаў і кадэбэшнікаў забіраюць пашпарты

У супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі начальства забірае пашпарты, піша "Наша Ніва".

Па разнарадцы сілавікі робяць біяметрычныя пашпарты, у дадатак да якіх выдаецца ID-картка. Гэтай карткі дастаткова для любых аперацый унутры краіны. А без пашпарта немагчыма ні выехаць з Беларусі, ні нават атрымаць візу. 

Крыніцы ў міліцыі распавялі "Нашай Ніве", што афіцэры пры атрыманні новага пашпарта абавязваюцца здаваць іх начальніку. Раней праз такую працэдуру прайшлі спецслужбы, далей, верагодна будзе чарга вайскоўцаў, кажуць яны. 

"Цяпер, каб выехаць за мяжу, трэба пісаць рапарт і на выезд, і на атрыманне пашпарта, знянацку больш, як Лупаносаў, за мяжу ўжо не выедзеш", — расказвае афіцэр. Міліцыянтам кажуць, быццам робіцца гэта для іх абароны: каб іх за мяжой не захапілі ў палон, не пачалі катаваць і вербавць.

У папярэднія два гады з Беларусі з'ехалі шэраг старшых афіцэраў (напрыклад, былы супрацоўнік ГУБАЗіКа Станіслаў Лупаносаў, прадстаўнік "Байпол" Аляксандр Азараў), якія далучыліся да дэмакратычнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі