Наперад у мінулае: ці атрымаецца ў Лукашэнкі вярнуць "ліхія 90-я"?

Наперад у мінулае: ці атрымаецца ў Лукашэнкі вярнуць "ліхія 90-я"?

Ні візіт у Сочы, ні размова Лукашэнкі з Пуціным па тэлефоне на наступны па вяртанні з сочынскай лыжні дзень не прынеслі разумення: дык а чаго сустракаліся, пра што дамовіліся і ці дасць Масква грошай Мінску? На гэтым фоне нявызначанасці суды раздаюць прысуды на ўсе бакі, урад замарозіў цэны, а напампаваны зарадамі энергіі і рашучасці гомельскі ваенкам не перастае тыя зарады перадаваць усім ахвотным.


Што дрэннага ў замарозцы цэн на асобныя тавары? Ці стануць судовыя працэсы сведчаннем перамогі над пратэстамі і ці хопіць на ўсіх зарадаў энергіі і рашучасці ў ваенкама? Чаго насамрэч хоча Крэмль ад Лукашэнкі сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі