Нагода застацца дома: якім будзе надвор'е ў Беларусі ў нядзелю

Тэмпература паветра максімальная днём -2..+С°З. Кіроўцам варта быць асцярожнымі — на дарогах галалёдзіца / pixabay
Тэмпература паветра максімальная днём -2..+С°З. Кіроўцам варта быць асцярожнымі — на дарогах галалёдзіца / pixabay

Нядзеля ў Беларусі будзе хмарнай з распагоджаннямі. Сіноптыкі папярэджваюць: у шмат якіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. А дзе-нідзе магчыма нават слабая завея. Кіроўцам варта быць асцярожнымі: на дарогах галалёдзіца.

“Вецер заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра максімальная днём -2..+3°С”, — кажуць у Гідраметцэнтры.

У Мінску таксама з вялікай імавернасцю пройдзе снег, а на дарогах будзе слізка.  Вецер заходні 5-10 м/с, парывы могуць дасягаць да 15-20 м/с. Тэмпература паветра днём каля 0°С, вечарам -3..-5°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі