Надзвычайныя здарэнні на аэрадромах у Расіі, пашкоджаныя самалёты, ёсць ахвяры

З аэрадрома ў расійскім Энгельсе меркавана вылятаюць бамбавальнікі, якія бамбяць тэрыторыю Украіны / ruspotting.net
З аэрадрома ў расійскім Энгельсе меркавана вылятаюць бамбавальнікі, якія бамбяць тэрыторыю Украіны / ruspotting.net

Як мінімум тры чалавекі загінулі, яшчэ шэсць пацярпелі ў выніку надзвычайнага здарэння на аэрадроме пад Разанню. Там ад выбуху загарэўся бензавоз. Пра гэта паведамляюць расійскія медыя са спасылкай на прадстаўніка надзвычайных службаў.

"Папярэдне, адбылося ўзгаранне бензавоза ў выніку выбуху. Пацярпелі, па папярэдняй інфармацыі, дзевяць чалавек, трое з іх загінулі", — сказала крыніца. У выніку выбуху бензавоза пацярпеў таксама самалёт.

Яшчэ два самалёты Ту-95 пашкоджаныя ў выніку атакі дрона на авіябазе ў Энгельсе Саратаўскай вобласці. Двое вайскоўцаў параненыя. Паводле звестак крыніц ASTRA, пашкоджанні атрымалі два бамбавікі-ракетаносцы Ту-95. Менавіта з аэрадрома ў Энгельсе выляталі Ту-95 ва Украіну, пісалі ўкраінскія СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі