Надвор'е ў панядзелак 5 красавіка: моцны вецер і ад -4 да +13-ці

Рака Няслуха на Палессі вясной / Еўрарадыё
Рака Няслуха на Палессі вясной / Еўрарадыё

У панядзелак 5 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Ён будзе паўднёва-заходні, парывісты і месцамі моцны.

Па паўночным захадзе ў другой палове дня пройдуць невялікія дажджы, а наогул будзе без ападкаў. Ноччу сіноптыкі абяцаюць мароз ад -4-х да + 2-х. Днём будзе цалкам цёпла: +7 +13 (у Мінску — +7). Згодна з прагнозам, падобная надвор'е захаваецца ў бліжэйшыя 5 дзён. Праўда, будуць ісці дажджы.

У сталіцы пацяплее толькі ў наступныя выхадныя — да +15 будзе 11 красавіка. Але таксама з дажджамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі