Надвор'е у панядзелак 25 студзеня: туман, снег, дождж і да +7 па поўдні Беларусі

Зіма на Палессі / Еўрарадыё
Зіма на Палессі / Еўрарадыё

У панядзелак 25 студзеня ў Беларусі чакаецца туман, з гэтай нагоды нават абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.

Будзе воблачна, па большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы і мокры снег. У заходніх раёнах днём магчымы парывісты і моцны, паўднёвы і паўднёва-ўсходні вецер. У асобных раёнах верагодная галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы — ад -3 да +3. Удзень — ад нуля да 5 цяпла, па Гомельскай вобласці — да +7.

У аўторак 26-га студзеня сіноптыкі абяцаюць моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі