Надвор'е ў панядзелак 19 красавіка: да +17 і дажджы на паўднёвым усходзе

Разліў Прыпяці на Палессі / Сяргей Плыткевіч / wildlife.by
Разліў Прыпяці на Палессі / Сяргей Плыткевіч / wildlife.by

У панядзелак 19 красавіка сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор'е, пераважна без ападкаў. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамляюць, што ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер будзе умераным, паўночна-усходнім. Днём па паўднёвым усходзе могуць прайсці кароткачасовыя дажджы.

Уначы слупок тэрмометра будзе вагацца на адзнацы 2-8 градусаў цяпла, днём — ад 11 да 17 вышэй за нуль. Праўда, у аўторак надвор'е сапсуецца. Увесь тыдзень будзе дажджліва, сыра і максімум +13.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі