Надвор'е на панядзелак 3 жніўня: да +29 і без дажджоў

Надвор'е на панядзелак 3 жніўня: да +29 і без дажджоў

У Беларусь вяртаецца цёплае лета. У панядзелак 3-га жніўня на тэрыторыі краіны чакаецца спякотнае надвор'е без ападкаў, паведамляе БЕЛТА. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 29-ці градусаў цяпла. Уначы будзе не так цёпла: +8+14, месцамі нават да +7. Вецер слабы і паўднёвы, воблачнасць — пераменная, і ніякіх дажджоў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі