Надвор'е на панядзелак 17 траўня: навальніцы і спёка — да +26-ці

Вясна на Палессі / Еўрарадыё
Вясна на Палессі / Еўрарадыё

У панядзелак 17 траўня ў Беларусь уварвецца лета. Па ўсходзе краіны тэмпература паветра падымецца да 26-ці цяпла. У цэлым па краіне ноччу будзе 10-15 вышэй за нуль, днём — +17-23 (у Минску +17).

Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, дзень будзе дажджлівы — з залевамі і навальніцамі. Моцныя дажджы пройдуць па ўсходзе, там жа будзе моцны вецер — да 15-18 м/с.

Уначы дажджы пройдуць па захадзе краіны, а ўдзень — па ўсёй тэрыторыі. У асобных раёнах — з навальніцамі і залевамі. Раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, дажджлівым будзе ўвесь тыдзень. У Мінску спёка пакуль не прадбачыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі