Начныя замаразкі прыйдуць у Беларусь на гэтым тыдні

Начныя замаразкі прыйдуць у Беларусь на гэтым тыдні

На гэтым тыдні ў нашай краіне прагназуюцца начныя замаразкі. Гэта звязана са скандынаўскім антыцыклонам, які прыйдзе ў Беларусь, перадае БЕЛТА. 

У аўторак, 10 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман, месцамі магчымы слабы галалёд. Вецер будзе няўстойлівы слабы. Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 да +3, удзень прагназуецца 3-8 цяпла.

11 лістапада будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Захаваецца няўстойлівы слабы вецер. Уначы будзе ад 3 марозу да 3 цяпла, пры праясненнях — да -5. Удзень чакаецца 1-8 вышэй за нуль.

Кароткачасовыя дажджы сіноптыкі прагназуюць у пятніцу па захадзе краіны. У суботу ў асобных раёнах чакаецца дождж і мокры снег, а ў нядзелю ўдзень будзе воблачна, але пераважна без ападкаў. Дождж і мокры снег чакаюцца толькі ўначы па ўсходзе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі