Вы тут

Нацбанк: кіраўнік Альфа-Банка не адпавядае прафесійным патрабаванням

Валерый Смоляк / TUT.by

Нацбанк Беларусі вырашыў, што кіраўніцтва Альфа-Банка не адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі. Гаворка ідзе пра старшыню праўлення банка Валерыя Смоляка і дырэктара па карпаратыўным бізнесе Канстанціна Застольскага. 6 траўня спецыяльная кваліфікацыйная камісія іх не атэставала. Цяпер Смоляк і Застольскі не могуць займаць пасады ў топ-менеджменце банкаў.

Валерый Смоляк стаў старшынём праўлення Альфа-Банка ў студзені 2018 года. Туды ён перайшоў з МТБанка, дзе займаў пасаду намсніка старшыні праўлення. Смоляк вядомы як удзельнік тэлегульні "Што? Дзе? Калі?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.