Нацбанк Беларусі 19 лютага зніжае стаўку рэфінансавання — да 8,75%

Нацбанк Беларусі 19 лютага зніжае стаўку рэфінансавання — да 8,75%

Нацбанк Беларусі з 19 лютага зніжае стаўку рэфінансавання з 9% да 8,75% гадавых. Такое рашэнне было прынятае яго праўленнем па выніках нарады, прысвечанай грашова-крэдытнай палітыцы. Таксама стала вядома, што стаўка па крэдыце овернайт зніжаецца з 10% да 9,75% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт — з 8% да 7,75% гадавых. 

Стаўка рэфінансавання знізілася з 9,5% да 9% гадавых з 20 лістапада 2019-га. 8,75% гадавых — гэта гістарычны мінімум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі