Набліжаемся да поўнамаштабнай вайны: што адбываецца паміж Ізраілем і Палесцінай

Полымя і дым падымаюцца падчас ізраільскіх паветраных удараў на фоне ўспышкі ізраільска-палесцінскага канфлікту на поўдні сектара Газа 11 мая 2021 года / Reuters
Полымя і дым падымаюцца падчас ізраільскіх паветраных удараў на фоне ўспышкі ізраільска-палесцінскага канфлікту на поўдні сектара Газа 11 мая 2021 года / Reuters

Сутыкненні палесцінцаў з ізраільскай паліцыяй пачаліся 7 мая, а з 10 мая сектар Газа і Ізраіль абменьваюцца ракетнымі ўдарамі. З-за абвастрэнняў у рэгіёне пацярпелі каля тысячы чалавек, больш за паўсотні загінула. На думку палесцінцаў, асноўная прычына канфлікту — этнічныя чысткі, якія ладзяць улады Ізраіля. Аднак іх апаненты кажуць, што прычына выключна ў маёмасным пытанні: палесцінцы занялі зямлі, якія гістарычна належалі габрэям. Заборона расказвае, што адбываецца паміж двума дзяржавамі.

Што здарылася

Канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай абвастрыўся 7 мая, калі адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і палесцінскімі пратэстоўцамі. Цяпер ізраільскія ўлады плануюць выселіць палесцінцаў з раёна Шэйх-Джар ва Усходнім Іерусаліме і аддаць гэтыя тэрыторыі габрэйскім пасяленцам. Палесцінцы з такім рашэннем не згодныя, таму закідалі паліцэйскіх камянямі. Ізраільскія праваахоўнікі ў адказ выкарысталі гумовыя кулі і слёзатачывы газ. У сутыкненнях пацярпелі больш за 300 чалавек.

Приближаемся к полномасштабной войне: что происходит между Израилем и Палестиной
Ізраільскі паліцэйскі і кіроўца аўтамабіля ў Іерусаліме 10 мая 2021 года / Reuters

Рашэнне аб высяленні сямідзесяці сем'яў 10 мая павінен быў разглядаць Вярхоўны суд Ізраіля, аднак паседжанне адклалі на нявызначаны тэрмін з-за канфлікту, што не сціхае.

10 мая ў Ізраілі таксама адзначаюць Дзень Іерусаліма — свята ў гонар пераходу ўсходняй часткі горада пад кантроль Ізраіля пасля араба-ізраільскай Шасцідзённай вайны 1967 года. Ізраільцяне лічаць Іерусалім сваёй "вечнай і непадзельнай сталіцай". У той жа час Палесцінсаяю дзяржава прэтэндуе на Усходні Іерусалім як на сваю сталіцу. Звычайна ў гэты дзень ізраільцяне праходзяць маршам праз мусульманскія раёны. Такія дзеянні палесцінцы лічаць правакацыяй. У гэтым годзе дата маршу супала з апошнімі днямі святога для мусульман месяца Рамадан. Каб пазбегнуць сутыкненняў, улады Ізраіля змянілі маршрут: удзельнікі павінны былі абыходзіць мячэць.

Аднак гэта не перашкодзіла эскалацыі. У панядзелак баевікі палесцінскага ісламісцкага руху ХАМАС выпусцілі ў бок Ізраіля тры ракеты, а таксама паветраныя шары з выбухоўкай. У адказ танкі арміі абароны Ізраіля нанеслі ўдары па аб'ектах ХАМАСа ў сектары Газа. Таксама Ізраіль закрыў памежны з Сектарам Газа кантрольна-прапускны пункт Эрэз.

Приближаемся к полномасштабной войне: что происходит между Израилем и Палестиной
Дым пасля ізраільскіх паветраных удараў на фоне ўспышкі ізраільска-палесцінскага канфлікту ў горадзе Газа 12 мая 2021 года / Reuters

12 мая абстрэлы з абодвух бакоў прадоўжыліся. Цяпер афіцыйна вядома пра 50 загінулых, сотні атрымалі раненні. Ізраільцяне на поўдні краіны вымушаныя бегчы са сваіх дамоў у пошуках сховішчаў. А ў змяшаным араба-ізраільскім горадзе Лод блізу Тэль-Авіва пачаліся сутыкненні. Арабы падпалілі там сінагогу, а габрэі закідалі камянямі аўтамабіль, якім кіраваў араб.

"Мы страцілі кантроль над горадам і вуліцамі", — заявіў мэр Лода.

Навошта Ізраілю высяляць палесцінцаў

Гэта даўняя гісторыя, як і канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай наогул. Але калі коратка — Ізраіль лічыць тэрыторыі, на якіх пражываюць палесцінцы, сваімі, а Палесціна і большасць краін свету — палесцінскімі.

"Яны хочуць выгнаць арабаў і такім чынам акружыць Стары горад", — кажа 71-гадовы Абдэльфатах Скафі, палесцінец, якому пагражае высяленне. Стары горад — гэта цэнтр Іерусаліма, у якім размешчаны святыя для габрэяў, мусульман і хрысціян месцы.

Напрыклад, у 2019 годзе ізраільскія вайскоўцы прымусова высялялі палесцінцаў з ваколіц Усходняга Іерусаліма і зносілі іх дамы. Маўляў, яны стаялі занадта блізка да сцяны бяспекі — яе Ізраіль пабудаваў у 2002 годзе з-за нападаў з боку палесцінскіх экстрэмістаў.

Улады Ізраіля спрабавалі выдаць канфлікт вакол высялення за чыста маёмасны. Яны апісвалі яго як прыватную спрэчку паміж арабскімі сем'ямі, якія пераехалі ў гэты раён у 1950-х, і групамі габрэйскіх пасяленцаў, якіх Ізраільскі суд прызнаў законнымі ўладальнікамі гэтых зямель. А палесцінскія ўлады Ізраіль абвінаваціў у падбухторванні: нібыта яны надаюць прыватнай спрэчцы нацыяналістычную афарбоўку, каб справакаваць гвалт у Іерусаліме.

Приближаемся к полномасштабной войне: что происходит между Израилем и Палестиной
Палесцінцы трымаюць сцяг ХАМАС каля мячэці Аль-Акса пасля сутыкненняў з ізраільскай паліцыяй. Гэтая мячэць вядомая мусульманам як Высакароднае свяцілішча, а габрэям — як Храмавая гара, Іерусалім, 10 мая 2021 года / Reuters

Не толькі маёмасць

У маі ультраправыя ізраільцяне прайшлі маршам па цэнтры Іерусаліма, скандуючы "смерць арабам". А яшчэ ўлады Ізраіля забаранілі сход ля Дамаскай брамы — папулярнай лакацыі, дзе мусульмане збіраюцца ўвечары ў Рамадан. Гэта тлумачылі каранавірусам, а таксама спробамі прадухіліць гвалт. Палесцінцы разглядаюць высяленне і абмежаванні як свайго роду этнічную чыстку.

Спрэчка аб уласнасці на зямлю бярэ пачатак у 19 стагоддзі, тлумачыць журналіст The New York Times Патрык Кінгслі. Тады гістарычная Палесціна знаходзілася пад уладай Асманскай імперыі. У 1876 годзе два габрэйскія фонды купілі частку зямель у іх арабскіх уладальнікаў. Іарданія захапіла гэты раён разам з астатняй часткай Усходняга Іерусаліма ў ходзе араба-ізраільскай вайны 1948 года і пабудавала там дзесяткі дамоў, у якіх пасяліліся сотні тысяч палесцінскіх бежанцаў.

Ізраіль захапіў тэрыторыі ў 1967 годзе і анексаваў Усходні Іерусалім, а затым вярнуў габрэям права ўласнасці на дамы ў раёне Шэйх-Джар. У 1982 годзе палесцінцы падпісалі пагадненне аб прызнанні права ўласнасці габрэяў на землі і дазволілі ім жыць на іх як "абароненым арандатарам". Аднак пасля адмаўлялі гэта і заявілі, што іх падманам прымусілі падпісаць дакументы.

Частка палесцінцаў стварыла ўласныя зямельныя тытулы часоў Асманскай імперыі, якія, па іх словах, пацвярджаюць права ўласнасці на зямлю. Але габрэйскія пасяленцы адзначаюць, што габрэі купілі зямельныя ўчасткі ў 19 стагоддзі, а прысутнасць іх нацыі тут яшчэ ў старажытныя часы дае ім права жыць у горадзе вечна.

Гэта значыць, пытанне ўласнасці на зямлю застаецца ў падвешаным стане на працягу дзесяцігоддзяў. І ў Шэйх-Джары ледзь не штотыдзень праходзілі акцыі пратэсту. Канфлікт наблізіла да кропкі кіпення менавіта дата суда, на якім усё павінна было вырашыцца.

Палесцінцы і праваабаронцы кажуць: высяленне — гэта частка стратэгіі па ўзмацненні габрэйскага кантролю над Усходнім Іерусалімам. Гэта той самы раён, які, як спадзяюцца палесцінцы, стане сталіцай іх дзяржавы. А ў генплане развіцця Іерусаліма 2004 года паказана: частка арабаў у гарадскім насельніцтве варта скараціць да 30% — цяпер яна складае 40%.

Па словах намесніка мэра Іерусаліма Ар'е Кінга, гэта "спосаб забяспечыць будучыню Іерусаліма як габрэйскай сталіцы для габрэйскага народа".

"Калі нас не будзе шмат і мы не будзем у патрэбных месцах у стратэгічных раёнах Усходняга Іерусаліма, то будучыя ўдзельнікі мірных перамоў паспрабуюць падзяліць Іерусалім і аддаць яго частку нашаму ворагу", — дадаў ён. Разам з тым на ўзроўні горада ці ўлады краіны адзінага меркавання па гэтым пытанні няма.

Приближаемся к полномасштабной войне: что происходит между Израилем и Палестиной
Хлопчык трымае сцяг Ізраіля падчас наведвання Сцяны Плачу ў Іерусаліме 9 мая 2021 года / Reuters

Як рэагуе свет 

Краіны традыцыйна выказваюць занепакоенасць сітуацыяй, аднак да актыўных дзеянняў пакуль не прыступаюць. Белы дом заявіў, што "атрымлівае апошнюю інфармацыю" і размаўляе з калегамі ў рэгіёне і што яго асноўная мэта — дээскалацыя.

Прадстаўнік Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперт Колвіл заявіў, што высяленне "парушыць абавязацельствы Ізраіля па міжнародным праве", якія забараняюць гвалтоўным шляхам высяляць жыхароў з акупаваных тэрыторый.

Пасланнік ААН Тор Веннесланд заклікаў бакі неадкладна спыніць агонь. "Мы набліжаемся да поўнамаштабнай вайны", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі