На заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса пачалі яшчэ адну крымінальную справу

На заснавальніка крамы Symbal.bу Паўла Белавуса пачалі яшчэ адну крымінальную справу — за "здраду дзяржаве". Цяпер яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Белавуса затрымалі па адміністрацыйнай справе яшчэ 15 лістапада 2021 года, але пазней яго зрабілі падазраваным па крымінальнай. Тады была інфармацыя, што гэта артыкул 342 — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх". Потым дадалі новую справу — за "кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем".

Цяпер у тэлеграм-каналк сілавікоў Белавуса вінавацяць у тым, што ён нібыта "прапагандаваў ідэю польскага свету" і "дапамагаў каардынаваць дзейнасць, накіраваную на гвалтоўны захоп улады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.