На YouTube з’явіўся новы канал пра беларускую музыку

Аляксандр Чарнуха / фота з асабістага архіва
Аляксандр Чарнуха / фота з асабістага архіва

На YouTube з’явіўся новы канал пра беларускую музыку “Міністэрства сепультуры”. Яго вядзе журналіст Аляксандар Чарнуха. Ён шмат гадоў захапляецца беларускай музыкай і піша пра яе.

“Сёньня я запускаю свой YouTube-канал „Міністэрства сепультуры“. У ім будзе багата ўсяго пра беларускую музыку і не толькі. Цяпер мне вельмі патрэбная ваша дапамога: калі ласка, падпішыцеся на мой канал і распавядзіце пра яго сваім сябрам. План — штотыдзень рабіць новыя выпускі. Ну і буду вельмі рады, калі вы падзеліцеся сваім меркаваньнем”, — напісаў Аляксандар Чарнуха ў сваім Фэйсбуку.

На канале ўжо ёсць першае відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі